October 1st, 2013

Старая граница, Униформа

Развагі над раскопам

Оригинал взят у starcom68 в Развагі над раскопам
Апошнія дні ў сеціве, як на інфармацыйных рэсурсах, так і на старонках ЖЖ ды ФБ не сціхае дыскусія па Берасцейскаму замку, а дакладней аб тым, што адкрыта археолагамі на мінулым тыдні на стамым старажытным месцы сучаснай Брэсцкай крэпасці, на Берасцейскім гарадзішчы, на месцы Берасцейскага замку, у непасрэднай блізкасці ад археалагічнага музея “Бярэсце”. Не хачу зараз разважаць, а што ж менавіта адкрыта на самой справе – фрагменты канструкцый сераднявечнага замку ці рэшткі канструкцый парахавога склепу. Хаця маё меркаванне схіляецца да парахавога склепу па шэрагу прычын, і ў першую чаргу, па прычыне лагічна выбудаванай аргументацыі прыхільнікаў дадзенай тэорыі. Ад прыхільнікаў замкавай тэорыі можна пачуць проста вялікае, на ўзроўні навязлівага, жаданне, каб знойдзеныя канструкцыі мелі хаця б аддаленае дачыненне да былых замкавых пабудоў.

1657 год

Зараз хацелася б паразважаць пра прычыны, якія выклікалі археалагічныя даследаванні і пра перспектыўныя вынікі, да якіх гэтыя даследаванні могуць прывесці пры дапамозе нашых рамантычна-закамплексованых аматараў тэорыі пра Беларусь, як краіну замкаў. І не проста разгледзіць вынікі, а падмацаваць іх ужо адбыўшыміся фактамі, а менавіта прыкладамі, да чаго даводзяць рамантычныя комплексы, сфармаваўшыеся на падставе жадання, каб усё было, як у людзей – шматлікія замкі, палацы ў візуальнай прасторы, у гісторыі толькі гераічныя і высакародныя старонкі, каб усё негатыўнае было толькі ад суседзяў,пры . Есць, на жаль, у шэрагу нават інтэлектуалаў такі прусак у мазгах, што тая спадчына, якая захавалася, не заўсёды задавальняе нашыя ўяўленні аб велічы нашай гісторыі і культуры, у выніку чаго яны не ведаюць , як яе інтэрпрэтаваць у тым выглядзе, які ёсць. Адпаведна, што сярод іх дамінуе ідэя аб паляпшэшші гісторыка-культурных здабыткаў, каб іх зрабіць больш вартымі для ўласнага хваравітага гонару.

Collapse )