February 9th, 2014

Старая граница, Униформа

Цяжба з Мінкультам. Дзень першы

Оригинал взят у starcom68 в Цяжба з Мінкультам. Дзень першы
04 лютага 2014 г. у судзе Цэнтральнага раёна Мінска пад старшынствам суддзи Алены Семак адбыщся разгляд скаргі каардынатара “Руха “За Свабоду” па г. Брэсту, сябры Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Дзяніса Турчаняка на дзеянні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню праектнай дакументацыі на пабудову маста праз роў Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, пры ўзвядзенні якога пашкоджаны земляныя абарончыя валы Кобрынскага ўмацавання, парушана гістарычная планіровачная структура Брэсцкай крэпасці.

У судовым пасяджэнні з боку заяўніка ўдзельнічаў старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, як прадстаўнік грамадскага аб’яднання, адной з задач якога згодна статута з’яўляецца ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі заканадаўства аб ахове і выкарыстанні помнікаў. Дадзеная норма прадугледжана арт. 78 і арт. 56 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Collapse )

У сувязі з адкрыўшыміся пры разглядзе справы новымі абставінамі, у сувязі з неабходнасцю дапаўнення заявы па судоваму пазову, з прадстаўленнем суду новых матэрыялаў суддзёй Аленай Семак абвешчаны перапынак у судовым пасяджэнні да 25 лютага, калі адбудзецца чарговае пасяджэнне суда, на якое ў якасці сведкі для дачы тлумачэнняў будзе выкліканы навуковы кіраўнік Брэсцкай крэпасці і аўтар эскізнага праекта маста Ўладзімір Казакоў.